Select your language

19 мая 2020 г. адбыўся чарговы семінар Карпаратыўнай студэнцкай акадэміі ViMUnion, створанай у выніку супрацоўніцтва кафедры мытнай справы і міжнароднай групы кампаній ViMUnion. Перад студэнтамі-мытнікамі 1-3 курсаў выступалі кіраўнікі партнёры групы кампаній Д. Е. Дашук і Юргіс Адомавічус (Літва). Таксама на сустрэчы прысутнічалі адзін з кіраўнікоў групы кампаній В. М. Мядзведзеў і загадчык кафедры мытнай справы прафесар В. А. Астрога.

У рамках семінара будучыя спецыялісты мытнай справы атрымалі унікальную інфармацыю аб станаўленні групы кампаній ViMUnion. Для студэнтаў было карысным пачуць меркаванні экспертаў аб працэсе развіцця лагістычнай дзейнасці ў Беларусі і за яе межамі. Удзельнікаў семінара азнаёмілі з працай кампаніі ViMUnion у Літве, распавялі пра магчымасці праходжання студэнтамі стажыроўкі ў яе літоўскай кампаніі, важна было даведацца і пра вялікую запатрабаванасць замежных моў у міжнароднай лагістыцы.

Праведзены семінар прадаставіў студэнтам магчымасць сфарміраваць больш яркае бачанне сучасных працэсаў у галіне міжнароднай лагістыкі і патрабаванняў да сучаснага спецыяліста.

Лапо Дыяна, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа"