18 мая 2020 г. па ініцыятыве кафедры міжнародных эканамічных адносін з удзелам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА ў анлайн рэжыме прайшоў першы адборачны этап конкурсу на веданне англійскай мовы ў рамках падрыхтоўкі да Міжнароднай Алімпіяды школьнікаў па эканоміцы, ініцыяванай Вышэйшай школай эканомікі Расійскай Федэрацыі.
Паспрабаваць свае сілы і патрапіць у каманду для ўдзелу ў Алімпіядзе выказалі жаданне навучэнцы сталічных гімназій: Камянко Андрэй і Яўменава Соф'я (Гімназія № 32), а таксама Яшчук Ганна, Сцяпанаў Мікіта і Ладуцька Дзмітрый (Гімназія № 61) – пераможцы Школьнай лігі IV Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы. Кожны ўдзельнік павінен быў падрыхтаваць вуснае выступленне на тэму "The Future of Learning Starts Now", а каб праверыць навыкі непадрыхтаванай прамовы, канкурсантам было прапанавана пракаментаваць і выказаць сваё разуменне выказвання Бенджаміна Франкліна "An Investment in Knowledge Pays the Best Interest".
Журы ў складзе заг. кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, дацэнта Дубінка С.А., Сталяровай К. В., старшых выкладчыкаў кафедры Моравай Л.А., Пасейшвілі І.М., Гіцкой В. П. і Салавей А. М. ацаніла выступленні ўдзельнікаў як годныя і цікавыя. Ацэньванне моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый праводзілася па 5-бальнай шкале з улікам моўнай правільнасці маўлення, пераканання і аргументацыі, а таксама навыкаў прэзентацыі.
Навучэнцы паказалі дастаткова высокі ўзровень валодання замежнай мовай, выдатна справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі, што зрабіла спрыяльнае ўражанне на журы. Заг. кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Аляксееўна Дубінка парэкамендавала навучэнцам надаць асаблівую ўвагу структуры прэзентацыі і спосабам падачы матэрыялу, а таксама выказала гатоўнасць выкладчыкаў кафедры папрацаваць з навучэнцамі над удасканаленнем моўных і камунікатыўных навыкаў перад вырашальным этапам Міжнароднай Алімпіяды.
Падводзячы вынікі, журы намінавала 5 удзельнікаў для наступнага конкурснага этапа з прысваеннем наступных месцаў: Сцяпанаў Мікіта – 1 месца; Яшчук Ганна – 2 месца; Яўменава Соф'я – 3 месца; Ладуцька Дзмітрый – 4 месца; Камянко Андрэй – 5 месца.
За арганізацыю падрыхтоўчага этапу хацелася б выказаць асаблівую падзяку Сталяровай Кацярыне Вячаславаўна, дацэнту кафедры міжнародных эканамічных адносін.
Ад усёй душы пажадаем поспеху ўсім гімназістам-удзельнікам падрыхтоўчага этапу і перамогі наймацнейшым!
Гіцкая В. П., Салавей А. М., старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў
{gallery}2020/2020_05_18{/gallery}