22 мая ў анлайн-фармаце пройдуць дэбаты «ЗША-КНР: халодная вайна XXI стагоддзя?» Пачатак а 12 гадзіне.
- Цікавіліся тэмай гандлёвай вайны ЗША і КНР?
- Разглядалі тэхналагічнае суперніцтва двух дзяржаваў?
- Унікалі ў тайваньскае пытанне?
- Якой бачыце ролю ТТП у стрымліванні КНР?
- Сачылі за спрэчкай вакол COVID-19?
У вас ёсць выдатная магчымасць наблізіцца да адказаў на гэтыя пытанні дзякуючы займальнаму профільным мерапрыемству для тых, хто хоча ўдасканаліць навыкі аратарскага майстэрства і публічнага выступу!
Калі вы ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя, умееце знаходзіць рашэнне праблем, а таксама хочаце навучыцца культуры дыскусіі і аргументацыі, то гэта мерапрыемства для вас!
Удзельнікі дэбатаў будуць абараняць свае пазіцыі ў спецыяльных камітэтах у камандах, якія складаюцца з 2 чалавек!
Рэгіструйцеся з напарнікам прама зараз па СПАСЫЛЦЫ, а таксама расказвайце сябрам! Да хуткіх сустрэч!