Select your language

ЕЭК запускае анлайн-курс аб еўразійскай інтэграцыі. У яго ўвойдуць 32 лекцыі пра функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза і дзейнасці Камісіі. Курс стартуе гэтым летам.

Запісацца на курс «ЕАЭС: што гэта і як працуе?» можна ўжо цяпер.

Сферы, якія закранаюцца курсам:

  • Што такое органы Саюза, як яны працуюць і якія рашэнні прымаюць?
  • Як бізнэсу працаваць ва ўмовах мытнага саюза? І як палепшыць умовы свайго існавання?
  • Куды і што экспартаваць, нават ва ўмовах COVID-19?
  • Як ЕАЭС уплывае на жыццё простых людзей?
  • Як абараняе ад небяспечнай прадукцыі і кантрафакту?
  • Якія сацыяльныя гарантыі ёсць у кожнага грамадзяніна краіны Саюза? Як атрымаць пенсію (у будучыні)?

Гэтыя і іншыя пытанні будуць асветлены на анлайн-курсе: https://universarium.org/course/1203