14 мая адбылася анлайн-лекцыя Аляксея Анатольевіча Грамыкі, член-карэспандэнта РАН, дырэктара Інстытута Еўропы Расійскай Акадэміі Навук і ўнука вядомага савецкага дыпламата і ўражэнца Беларусі Андрэя Андрэевіча Грамыкі. Тэмай сустрэчы была абрана праблема "Феномен палітычнага нэалібэралізму і яго рэвалюцыя". А. А. Грамыка распавёў аб працэсе развіцця тэорый лібералізму і нэалібэралізму, пра ўплыў Першай і Другой сусветных войнаў на гэты працэс. Ён таксама надаў увагу зараджэнню ідэй еўропацэнтрызму ў пасляваенны перыяд, падмуркам якіх выступалі самаідэнтыфікацыя на аснове паняцця «Захад», абавязковы ўваход краін у НАТА і ЕС, цесная сувязь з імі.
Былі разгледжаны асноўныя палажэнні дадзеных тэорый і іх эвалюцыя, роля нэалібэралізму сёння. А. А. Грамыка надаў асаблівую ўвагу працам такіх аўтараў, як О. Шпенглер, Ф. Фукуяма, С. Хантынгтон. Ён таксама прааналізаваў уплыў тэрарыстычных нападаў 2001 г. i ўварванне ў Ірак на пазіцыі нэалібэралізму ў сучасны момант. Аляксей Анатольевіч таксама вызначыў ролю змяненняў канфігурацыі сусветных і рэгіянальных гульцоў, балансу сіл на Еўрапейскім кантыненце (WiderEurope), а таксама правілаў, якія рэгулююць іх адносіны. Былі адзначаны ўзмацненне стратэгічнай расстыкоўкі, змена балансу сіл і паслабленне ролі ЗША у якасці асноўных прычын эрозіі ліберальнага палітычнага істэблішменту. Захад, на думку эксперта, «цяпер двух'ядравы, з двума цэнтрамі сілы, якія зараз усё далей адзін ад аднаго".
Адказваючы на пытанні студэнтаў, Аляксей Анатольевіч абмеркаваў перспектывы паслаблення пазіцый нэалібэралізму ў Еўропе і ЗША на фоне пандэміі COVID-19 у свеце. Не засталася без увагі і перадвыбарчая кампанія ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Падчас свайго выступу Аляксей Анатольевіч павіншаваў усіх прысутных з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ад імя студэнтаў факультэта міжнародных адносін хацелася б выказаць падзяку А. А. Грамыку і дэканату факультэта за магчымасць прыняць удзел у дадзенай анлайн-лекцыі.
Бейнар Уладзіслаў, студэнт 3 курса ФМА БДУ
{gallery}2020/2020_05_14{/gallery}