Select your language

12 мая 2020 года на факультэце міжнародных адносін адбылася анлайн-лекцыя дактаранта Кембрыджскага ўніверсітэта Аляксандра Хобдзея на тэму «Паняцце шчасця ў гістарычным вымярэнні». У сваёй прэзентацыі брытанскі госць паспрабаваў вызначыць гістарычны кантэкст разумення шчасця чалавецтвам на розных этапах яго развіцця: у сваіх працах Алекс ужо даследаваў трактоўку шчасця як філосафамі Старажытнай Грэцыі, так і ў сярэднявечным грамадстве. Трэцяя глава яго доктарскай дысертацыі стала ідэалагічным працягам папярэдніх даследаванняў: «Скептыцызм і шчасце. Англійскае грамадства ў XVIII ст.» (Оксфард, 2019 г.). Пасля маналогу лектара пачалася фаза актыўных абмеркаванняў, падчас якой усе жадаючыя маглі задаць свае пытанні. Аўдыторыя праявіла цікавасць да падобнай формы абмеркавання, што пацвярджае колькасць і разнастайнасць задаваемых пытанняў, якія закранулі асаблівасці разумення шчасця ўсходнееўрапейскімі народамі (у прыватнасці беларусамі) і народамі Блізкага Усходу. Таксама ў ходзе дыялогу Алекс даў адказ на пытанне, якое блізкае ўсім нам: як можа каранцін і ізаляцыя, выкліканыя пандэміяй каранавіруса, паўплываць на наша ўяўленне аб радасцях жыцця. Па заканчэнні лекцыі аўдыторыя падзякавала лектару, а лектар выказаў падзяку факультэту і асабіста прафесару В. Г. Шадурскаму за прадстаўленую магчымасць падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў.

Грудзінкі Раман, 1 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны" 

{gallery}2020/2020_05_11_02{/gallery}