Select your language

25 красавіка 2020 года ў рамках Тыдня навукі на факультэце міжнародных адносін адбылася анлайн-лекцыя "Займальная навука з Аляксандрам Бабуком», накіраваная на прыцягненне студэнтаў у навуковую дзейнасць. Дадзенае мерапрыемства, арганізаванае кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей, стала ўжо на факультэце штогадовым, і ў гэтым годзе яно ўпершыню праходзіла ў рэжыме анлайн.

Падчас анлайн-лекцыі А. В. Бабук раскрыў паняцце навуковай дзейнасці, распавёў аб яе перавагах і паспрабаваў развеяць некаторыя стэрэатыпы, якія тычацца сучаснага прадстаўлення аб навуковай дзейнасці. Так адзін са стэрэатыпаў заключаецца ў тым, што навукай займацца сумна, і навука з'яўляецца справай «батанікаў» і «завучак». «На самой жа справе, – лічыць А. В. Бабук, – займацца навукай цікава, перш за ўсё таму, што сам даследчык, які атрымлівае новыя веды, удасканальваецца ў ходзе свайго даследавання і пазнае шмат новага не толькі пра навакольны свет, але і пра сябе самога, асабліва ў тым выпадку, калі гэта навука гуманітарная, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек».

Таксама ўдзельнікі анлайн-лекцыі змаглі атрымаць уяўленні аб тых новых магчымасцях, якія адкрываюцца перад вучоным чалавекам. Паводле вынікаў свайго даследавання аспірант абараняе дысертацыю, яму прысвойваецца вучоная ступень кандыдата навук, i, такiм чынам, выкладчык ВНУ становіцца навукоўцам, што істотна павышае яго статус як у вачах студэнтаў, так і ў вачах калегаў. Акрамя таго, прысваенне навуковай ступені істотна ўплывае, у тым ліку, і на зарабак выкладчыка. Таксама выкладчык атрымлівае імя ў навуцы і атрымлівае магчымасць удзельнічаць у рознага роду праектных даследаваннях з іншымі кафедрамі і ВНУ, як у нашай краіне, так і за яе межамі .

Неабходна адзначыць практычную накіраванасць анлайн-лекцыі А. В. Бабука. Было карысна пачуць рэкамендацыі, прысвечаныя самому працэсу напісання навуковых прац. У рамках лекцыі былі прапанаваны залатыя правілы навукоўца: ні дня без кнігі і ні дня без напісанага радка. Дадзены тэзіс падыходзіць да любых вiдаў i формаў навуковай дзейнасці. Не ў залежнасці ад таго, ці ёсць у вас намер звязаць жыццё з навукай, яны будуць карысныя для чалавека любой прафесіі, які імкнецца развівацца і пазнаваць свет вакол сябе.

Дыяна Лапо і Юля Кісялёва, 1 курс «Мытная справа»