7 мая 2020 г. адбылася анлайн-лекцыя прафесара ўніверсітэта Мінесоты Дэвіда Шульца на тэму «Палітыка пакаленняў». У рамках лекцыі прафесар закрануў такія аспекты, як асаблівасці палітычных поглядаў розных пакаленняў, уплыў сур'ёзных геапалітычных зменаў на характар палітычных перакананняў будучых лідэраў. Разам са студэнтамі Дэвід Шульц абмеркаваў перспектывы зменаў знешняй палітыкі постсацыялістычных краін у цэлым, Беларусі і Украіны ў прыватнасці; падзеі, якія ў большай ступені сфармавалі нашы палітычныя погляды, розныя падыходы да разумення сітуацыі ў свеце рознымі пакаленнямі. Таксама абмяркоўваліся ўплыў моўнага асяроддзя на знешнюю палітыку і будучыя прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі. На працягу ўсёй лекцыі студэнты карысталіся магчымасцю задаць пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні. Ад імя студэнцкага складу факультэта выказваю падзяку прафесару Дэвіду Шульцу, а таксама арганізатарам лекцыі за прадстаўленую магчымасць!
Уладзіслаў Бейнар, студэнт 3-га курса спецыяльнасці «Міжнародны адносіны»
{gallery}2020/2020_05_07{/gallery}