Select your language

5 мая ў анлайн-фармаце адбылася лекцыя на тэму «Крос-культурныя камунікацыі і асаблівасці гасціннасці ў краінах Азіі» з удзелам міжнароднага эксперта па крос-культурным камунікацыях, магістра па палітычных навуках Таццяны Цітаравай (Рэспубліка Латвія), падчас якой былі асветлены аспекты культурных асаблівасцяў вядзення бізнэсу, а таксама асаблівасці нацыянальнай гасціннасці ў Індыі, КНР і Балі.

Мерапрыемства было арганізавана дацэнтам кафедры міжнароднага турызму Вікторыяй Дзядок у рамках дысцыпліны "Менеджмент індустрыі гасціннасці» для слухачоў 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму».