Select your language

02 мая 2020 года адбыўся вэбінар з носьбітам англійскай мовы, заснавальнікам школы дыстанцыйнага навучання https://online-class.by, былым генеральным консулам па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Мэлам Роджарсам. У вэбінары прынялі ўдзел студэнты першага курса спецыяльнасці «Мытная справа», якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную.

Вэбінар быў прысвечаны, перш за ўсё, размоўнай англійскай мове і тэндэнцыям у сучаснай граматыцы. Містэр Роджарс распавёў пра тое, чаму сёння ў граматыцы англійскай мовы некаторыя словы зусім сыходзяць з ужытку, па якіх прычынах выкарыстоўваецца мноства скарачэнняў, якія працэсы ўплываюць на ўзнікненне новых слоў у мове і нават падзяліўся ўласным вопытам стварэння новых слоў.

Акрамя таго, у ходзе вэбінара містэр Роджарс адказаў на пытанні, якія тычыліся і іншых сфер сучаснага англамоўнага свету, такіх як сучасная брытанская музыка, распад традыцыйнай сям'і ў Брытаніі, Brexit і іншыя.

Удзельнікам вэбінара было вельмі цікава чуць сапраўдную англійскую гаворку, мець магчымасць задаваць пытанні, не саромеючыся сваіх памылак, гаварыць не толькі пра граматыку, але і проста пра праблемы, якія цікавяць!

Містэр Роджарс распавядаў забаўныя і адначасова захапляльныя, але і па-сапраўднаму карысныя гісторыі з уласнага жыцця. Важна адзначыць, як ён ўзаемадзейнічаў з аўдыторыяй, разумеючы ўдзельнікаў ледзь ці ні з паўслова і адразу ж адказваў на ўсе зададзеныя яму пытанні.

Галоўная думка, якую Мэл Роджарс хацеў данесці да ўдзельнікаў вэбінара, заключалася ў тым, каб людзі, якія вывучаюць замежную мову, не баяліся гаварыць.

Вэбінар быў арганізаваны дацэнтам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. В. Бабуком.

Дар'я Будаева і Ганна Бур'ян, 1 курс спецыяльнасць «Мытная справа»