Select your language

4 мая на кафедры мытнай справы прайшла паэтычная вечарына. Мерапрыемства было прысвечана беларускай паэзіі, і ў ім прынялі ўдзел студэнты першага і другога курсаў, якія дэкламавалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў.

Найперш, гэта былі творы апосталаў нацыянальнага духу, беззапаветнага служэння Беларусі, двух народных мысляроў – Я. Купалы і Я. Коласа, якія сталі сімвалам неўміручасці народнага духу, засталіся вернымі ідэі беларускай дзяржаўнасці і яе будучыні.

Таксама лірычныя вершы аб Радзіме прагучалі і на замежных мовах: кітайскай і нямецкай. Вечарына зацікавіла студэнтаў, у ёй удзельнічала каля дваццаці аматараў паэтычнага слова. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Студэнцкага савета кафедры мытнай справы. 

Бабак А., Кучынская В., Кірылава А., студэнткі спецыяльнасці "Мытная справа"