24 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі адбылося мерапрыемства, прысвечанае ролі парламенцкай дыпламатыі ў сучасным свеце. З лекцыяй выступіў загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, доктар гістарычных навук А. У. Русаковіч.
У сваім выступе ён асвятліў пытанні ролі і месца парламенцкай дыпламатыі ў міжнародных і міждзяржаўных адносінах. А. У. Русаковіч адзначыў важнасць стварэння такой міжнароднай арганізацыі як Міжпарламенцкі саюз, дзейнасць якой накіравана на забеспячэнне прадстаўлення інтарэсаў шырокіх колаў грамадскасці, фармуляванне праблематыкі, якая хвалюе выбаршчыкаў усіх краін, артыкуляванне праблем, якія маюць агульначалавечую значнасць.
Цэнтральнае месца ў дакладзе было адведзена станаўленню парламентарызму ў Беларусі і прававой імплементацыі пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. А. У. Русаковіч вылучыў спецыфіку парламенцкага вымярэння дыпламатыі, пазначыў асноўныя функцыі і формы яе рэалізацыі. Дакладчык адзначыў, што ў парламенцкім кірунку Рэспубліка Беларусь прытрымліваецца аналагічных ў цэлым знешнепалітычных прынцыпаў — захаванняе міру і стабільнасці, роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў міжнароднага супрацоўніцтва, падзеленая адказнасць у вырашэнні актуальных праблем сусветнай супольнасці.
У выступе знайшлі сваё адлюстраванне пытанні двухбаковага і шматбаковага міжнароднага супрацоўніцтва спецыяльных камісій па міжнародных справах абедзвюх палат Нацыянальнага сходу. А. У. Русаковіч адзначыў, што ў цэлым супрацоўніцтва развіваецца паступальна і стабільна. Разам з тым, захоўваюцца праблемныя палі, звязаныя з палітычнай павесткай адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Разам з тым, назваць іх нерашаемымі сёння будзе некарэктным.
Пасля завяршэння выступлення студэнты мелі магчымасць задаць пытанні. Вядома ж іх цікавасць ляжала ў плоскасці паўсядзённай працы парламентарыяў. Студэнты мелі магчымасць не толькі з першых вуснаў даведацца аб працоўным дні беларускага парламентарыя, але і ў прэзентацыі, падрыхтаванай дакладчыкам, убачыць той шырокі спектр мерапрыемстваў і сустрэч, якія праводзяцца ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Такія выступленні маюць выключную значнасць у працэсе падрыхтоўкі спецыяліста-міжнародніка, так як яны накіраваны на ўзмацненне практычнай накіраванасці навучальнага працэсу. Акрамя таго, папулярызацыя дзейнасці Нацыянальнага сходу вядзе не толькі да разумення спецыфікі дзяржаўнага ладу, але і павышэння іміджу дзяржаўных структур, умацавання даверу з боку моладзі — будучыні нашай краіны.
Студэнты цёпла падзякавалі А.У. Русаковічу і выказалі пажаданне на працяг такога фармату ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі нашай краіны.
В. І. Лазоркина, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы