Select your language

1 этап конкурсу Public Speaking Competition адбыўся 6 красавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў па тэме "Think Globally Act Locally". Удзельнікі паказалі дастаткова высокі ўзровень моўнай падрыхтоўкі. Журы ў складзе загадчыка кафедры дацэнта Дубінка С.А. і старэйшых выкладчыкаў Моравай Л.А. і Пасейшвілі І.М. пачулі цікавыя і яркія публічныя выступы. Адчувалася, што самі ўдзельнікі атрымлівалі эстэтычнае задавальненне ад працэсу гаварэньня. Святлана Аляксееўна параіла студэнтам звярнуць увагу на правільную інтанацыю, падумаць над кампазіцыйна-лагічным афармленнем прамовы, папрацаваць над мовай і стылем выступу.

Падводзячы вынікі, журы намінавала 7 студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" для наступнага этапу конкурсу: Бухвалаву Лізавету, Мішчанка Юлію, Петрычэнка Маргарыту, Суцько Аляксея, Цішкову Анастасію, Фінскага Мікіту і Хечаян Ганну.

2 этап конкурсу Public Speaking Competition прайшоў у фармаце on-line 24 красавіка на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. Нашы студэнты годна праявілі сябе на дадзеным этапе, прадэманстравалі выдатнае валоданне англійскай мовай, уменне пераконваць, утрымліваць увагу аўдыторыі, адказваць на пастаўленыя пытанні. І ў выніку:

  • Суцько Аляксей, 2 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка» заняў 1 месца.
  • Цішкова Анастасія, 2 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка» заняла 2 месца.

Таксама хацелася б адзначыць астатніх удзельнікаў конкурсу, якія ўвайшлі ў дзесятку наймацнейшых.

Вялікі дзякуй арганізатару мерапрыемствы старэйшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Макарэвіч Ірыне Іванаўне за выдатную арганізацыю конкурсу.

Жадаем усім удзельнікам новых перамог і здзяйсненняў.

Морава Л. А., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў 

{gallery}2020/2020_04_24_05{/gallery}