30.04.2020 г. адбылася анлайн-канферэнцыя, у рамках якой члены Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі праслухалі анлайн-лекцыю прафесара Універсітэта Хэмлайна (ЗША) Д.Шульца на тэму "Паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША у надзвычайных сітуацыях". У ходзе лекцыі прафесар Д.Шульц азнаёміў студэнтаў з канстытуцыйна-прававымі асновамі амерыканскага федэралізму, сістэмай падзелу ўладаў, адміністрацыйна-прававой асновай рэгулявання сістэмы грамадскай аховы здароўя ў ЗША, а таксама падрабязна прааналізаваў паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША у надзвычайных сітуацыях, у тым ліку, у частцы рэагавання на ўспышку каранавіруснай інфекцыі. Пасля лекцыі адбылася дыскусія, падчас якой прысутныя змаглі задаць усе цікавячыя іх пытанні па тэме лекцыі.
Выказваем вялікую ўдзячнасць прафесару Д. Шульцу за інфарматыўны і пазнавальны занятак!
