Select your language

21 красавіка 2020 года ў рамках работы 77-ай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ адбылося пасяджэнне 55 секцыі на тэму «Some challenging issues in World Economy and management in social and economic systems». Мерапрыемства праходзіла на платформе Skype ў рэжыме анлайн пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, дацэнта ФМА БДУ С. А. Дубінка.

У вэб-канферэнцыі прымалі актыўны ўдзел студэнты і магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах». Перад удзельнікамі была пастаўлена задача падрыхтаваць выступленне на выбраную тэму ў сферы сучасных праблем і перспектыў развіцця бізнэсу і сусветнай эканомікі ў цэлым, дзелавой і прафесійнай камунікацыі, бізнэс-этыкету, а таксама міжкультурных адрозненняў прадстаўнікоў розных краін. На думку журы, з дадзеным заданнем усе студэнты (13 дакладчыкаў) справіліся паспяхова, а пытанні з боку аўдыторыі і ажыўленая дыскусія сведчылі аб актуальнасці тэм, якія абмяркоўваліся. Таксама былі адзначаны добрыя навыкі прэзентацыі і публічных выступленняў у дакладчыкаў, высокі ўзровень валодання англійскай мовай і інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй.

Па выніках студэнцкага галасавання лепшыя з лепшых выступаў былі размеркаваны наступным чынам:

  • 1 месца — Кукушкіна Вераніка з тэмай «Brasil: International Trade» і Татур Андрэй з тэмай «Foreign Investments in Northern Europe Economies»;
  • 2 месца — Скок Паліна і Гаспадарык Кацярына з сумесным праектам «Voice assistants usage for business processes optimization»;
  • 3 месца падзялілі Жыркевіч Ангеліна з выступам на тэму «Challenging issues and reasons for success or failures in mergers and acquisitions» і Віннік Аляксандра, Рабава Вікторыя з тэмай «The Consequences of WTO Accession for Belarus».

Такім чынам, студэнты атрымалі унікальны вопыт, які дазволіў абмеркаваць актуальныя тэмы ў сферы бізнэсу, падзяліцца інфармацыяй, развіць практычныя навыкі аратарскага мастацтва і, несумненна, удасканаліць веды англійскай мовы.

Студэнты выказваюць падзяку кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў за падрыхтоўку і прадстаўленую магчымасць удзелу ў мерапрыемстве такога фармату.

Ульяна Лазарчык, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка»