24 красавіка ў анлайн-фармаце прайшла сустрэча (poster session) на англійскай мове магістрантаў спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка", "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах", "Менеджмент" факультэта міжнародных адносін БДУ, падрыхтаваная кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (кіраўнік - дацэнт С . А. Дубінка). У якасці эксперта была запрошана К. С. Жураўская, выкладчык кафедры сусветнай эканомікі. Магістранты Юр'ева Анастасія (СЭ), Баешка Яўген (СЭ), Сцяцко Валерыя (Менеджмент), Драгуленка Надзея (КСЭС), Зайцава Вікторыя (КСЭС), Вягера Паліна (КСЭС), Дубавец Ірына (КСЭС) падзяліліся сваімі напрацоўкамі па тэмах магістарскіх дысертацый. Улічваючы on-line фармат сустрэчы, кожны дакладчык падрыхтаваў відэа-постэр свайго навуковага дакладу, які адлюстроўваў тэму даследавання, праблему, актуальнасць, метадалогію даследавання, практычную значнасць, аналіз даследаванняў у дадзенай вобласці і г.д. Падрыхтоўка да дадзенай сустрэчы ўключала не толькі пільны аналіз свайго даследавання і ўменне прадставіць яго на англійскай мове, але і вывучэнне пытанняў валодання навуковай дыскусіяй, навуковым стылем англійскага маўлення (вуснага і пісьмовага). Атмасфера сустрэчы была прыязнай і вельмі пазітыўнай. Усе тэмы дакладчыкаў былі актуальнымі, цікавымі і выклікалі ажыўленую дыскусію. Дадзеная сустрэча стала не толькі on-line пляцоўкай для навуковай дыскусіі, але і добрай падрыхтоўкай да будучага экзамену кандыдацкага мінімуму.
Юр'ева Анастасія, магістрант спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
