23 красавіка 2020 года адбылася анлайн-сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін з паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артурам Міхальскім і дырэктарам Дэпартамента Міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча Гражынай Жэбраўскай. Тэмай відэаканферэнцыі стала сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Польшча. Лекцыя праводзілася пры садзейнічанні і ўдзеле дэкана ФМА Віктара Генадзьевіча Шадурскага. Пані Гражына Жэбраўска прадставіла шмат цікавай і актуальнай інфармацыі, якая тычыцца вышэйшай адукацыі і навучальных устаноў у Польшчы, а таксама не забылася згадаць пра прыярытэтныя напрамкі праграм міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі ў займальнай прэзентацыі па гэтай тэме.
У канцы лекцыі студэнты і выкладчыкі цёпла падзякавалі Гражыне Жэбраўскай і Артуру Міхальскаму за правядзенне лекцыі, атрымалі адказы на пытанні, у прыватнасці, колькі тысяч жыхароў Польшчы атрымлівае адукацыю ў навучальных установах за межамі Польшчы і ў якіх краінах, як арганізаваць праходжанне практыкі для нашых студэнтаў у Польшчы, якую падтрымку аказвае ўрад краіны і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ў арганізацыі выдаленага навучання для школьнікаў і студэнтаў у складаны час пандэміі каранавірусу, калі ўсе навучальныя ўстановы краіны знаходзяцца на каранціне і інш.
Хацелася б адзначыць, што гэта трэцяя па ліку анлайн-сустрэча ў красавіку 2020 г., арганізаваная паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артурам Міхальскім для студэнтаў ФМА. Будзем спадзявацца на працяг гэтай выдатнай традыцыі зносін.
Глеб Касабука, Мікіта Харланчук, Ганна Войцік, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
{gallery}2020/2020_04_23_03{/gallery}