Select your language

21 красавіка 2020 (і дадаткова 22 красавіка 2020) у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА ў рэжыме анлайн-занятка пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры германскіх моў Зінчанка Я. Р. прайшоў майстар-клас «Інтэрпрэтацыя навуковага тэксту».

Уменне чытаць і пісаць навуковыя публікацыі неабходна развіваць. Навуковыя тэксты маюць свае законы напісання і, як ні дзіўна, чытання. У ходзе майстар-класа студэнты даведаліся, што ў навуковых тэкстах ёсць вядучыя функцыі, пэўныя і ўстояныя тэкставыя жанры, шэраг дыскурсіўных (метамоўных і вербальных) характарыстык, а таксама многія іншыя цікавыя тэхнікі, даведаліся, як чытаць навуковы тэкст і вылучаць у ім галоўнае.

У якасці практычнага задання студэнтам быў прапанаваны тэкст навуковай публікацыі з «Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін» для больш дэталёвага аналізу, для якога быў распрацаваны спецыяльны інструмент.

У майстар-класе прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».