22 красавіка 2020 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА у рэжыме анлайн-занятка пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры германскіх моў Кругловай В. В. быў праведзены майстар-клас «Выкарыстанне польскамоўных крыніц у навуковай дзейнасці» для студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасцяў «Мытная справа" і "Міжнароднае права".
На мерапрыемстве студэнты пазнаёміліся з відамі навуковай літаратуры, правіламі пошуку і працы з ёй, навучыліся пазбягаць памылак пры цытаванні крыніц, наведалі сайты і каталогі польскіх, беларускіх і сусветных бібліятэк, у тым ліку і электронных. Гэтае мерапрыемства было вельмі карысным, таму што студэнты мелі магчымасць навучыцца хутка і якасна працаваць з крыніцамі навуковай літаратуры, што можа дапамагчы ім у далейшым у напісанні навуковых прац.