У рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА паспяхова прайшла анлайн-сустрэча на тэму «Як знайсці сябе ў навуцы», якая была арганізавана сумесна кафедрай міжнароднага турызму і кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (Натуркач М.В., Морава Л.А. і Пасейшвілі І.М.). Сустрэча была арыентавана на першакурснікаў, усяго прыняло ўдзел 37 студэнтаў спецыяльнасцяў "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" і "Сусветная эканоміка."
На сустрэчы выступіла Наталля Барысенка-Кляпач, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму і адказны за НДРС на сваёй кафедры. Наталля распавяла студэнтам аб магчымых сцэнарах удзелу ў навуковых мерапрыемствах. Акрамя таго, у сустрэчы прынялі ўдзел выпускніцы ФМА Сафія Жывалкоўская і Анастасія Глушакова, якія падзяліліся сваім рэальным вопытам удзелу ў навуковых даследаваннях, рэалізацыі даследчага гранта БДУ, канферэнцыях (як у Беларусі, так і за мяжой) і іншых мерапрыемствах навуковага профілю. Дзяўчаты распавялі слухачам аб тым, чым гэта было для іх цікава, што даў ім гэты вопыт.
Слухачы змаглі задаць свае пытанні. Напрыклад, пра тое, да каго звяртацца, чаму значную ролю мае каманда пры рэалізацыі даследаванняў, як знайсці праграмы стажыровак. У канцы сустрэчы быў зроблены акцэнт на сайце аддзела навукова-даследчай работы студэнтаў і раздзелах на сайце ФМА, дзе студэнты могуць знайсці больш падрабязную інфармацыю аб навуковых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў БДУ.
Наталля Барысенка-Клепач, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму
{gallery}2020/2020_04_24{/gallery}