У рамках студэнцкага навуковага тыдня на ФМА БДУ 21 красавіка ў 16:30 па адбылося пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка «Эканамічная бяспека». У выступе на тэму "Сучасныя пагрозы эканамічнай бяспецы на мытнай тэрыторыі ЕАЭС» кіраўнік гуртка, к.э.н, дацэнт кафедры мытнай справы Тарарышкіна Любоў Іванаўна асвятліла асноўныя палажэнні актаў заканадаўства ў галіне эканамічнай бяспекі, вылучыла праблемныя пытанні ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці, адзначыла сучасныя знешнеэканамічныя пагрозы, падкрэсліла ролю мытных органаў у забеспячэнні эканамічнай бяспекі на мытнай тэрыторыі ЕАЭС, акрэсліла значэнне студэнцкай навукі ў падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў мытнай справы.
У сучасным свеце адным з элементаў эканамічнай бяспекі выступае інтэлектуальная ўласнасць як вынік інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, які дазваляе вырашыць тэхнічную задачу новым спосабам і больш эфектыўным чынам, надаць тавару новую форму і прывабны знешні выгляд, хутчэй рэалізаваць вырабленую прадукцыю. У працы СНК «Эканамічная бяспека» вялікая ўвага надаецца пытанням інтэлектуальнай уласнасці: адкрыты і функцыянуе кабінет «Эканамічная бяспека і інтэлектуальная ўласнасць», студэнты праводзяць навуковыя даследаванні і прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».
Намеснік старшыні Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд», дырэктар ТАА «БелбрэндАудит», к.ф.м. навук Дыніч Валянціна Іванаўна выступіла з актуальнай інфармацыяй пра змены ў нацыянальным заканадаўстве ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, прывяла шматлікія прыклады важнасці развіцця нацыянальнага брэнда, заклікала ўдзельнікаў гуртка «Эканамічная бяспека» падлучыцца да мерапрыемстваў, якія «Белбрэнд» мае намер праводзіць у летні перыяд па праблеме абароны інтэлектуальнай уласнасці.
На канкрэтных практычных прыкладах дэталёва абмеркаваны пытанні абароны інтэлектуальнай уласнасці ў харчовай і алкагольнай прадукцыі. Цецяруковай Карынай, студэнткай 3 курса, была падкрэслена важная роля «БелБрэнда» і «БелБрэндАудита» у стварэнні сістэмы абароны інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Іванова Марыя, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа», праінфармавала ўдзельнікаў студэнтцкага гуртка «Эканамічная бяспека» аб навуковых мерапрыемствах "Канферэнцыі PICARD», якія выступаюць сусветнай пляцоўкай для даследчыкаў у галіне мытнай справы. Вопыт удзелу студэнтаў і выпускнікоў спецыяльнасці «Мытная справа» ёсць. Па выніках удзелу ў праведзенай 16 красавіка сустрэчы са старшым інспектарам Мінскай рэгіянальнай мытні Пракаповіч Т. А. заклікала студэнтаў падлучыцца да мерапрыемства.
Кучынская Валерыя, студэнтка 2 курса, адзначыла, што навуковае мерапрыемства прайшло вельмі плённа, агучаны не толькі перспектыўныя напрамкі ў развіцці студэнцкай навукі, але і маючыя адбыцца мерапрыемствы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, якія праводзіць «БелБрэнд», да ўдзелу ў якіх запрошаны студэнты.
Студэнтамі 1, 2 і 3 курсаў былі зададзены пытанні дакладчыкам і выказаны пажаданні працягнуць правядзенне навуковых студэнцкіх мерапрыемстваў у анлайн-рэжыме. Запрашаем усіх жадаючых удзельнічаць у навуковых студэнцкіх мерапрыемствах, аператыўная інфармацыя аб якіх размяшчаецца па эл.адресу студэнцкага навуковага гуртка «Эканамічная бяспека":
Матэрыял падрыхтавалі дацэнт кафедры мытнай справы ФМА БДУ Тарарышкіна Л.І. і студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Іванова М.
{gallery}2020/2020_04_21{/gallery}