Добрыя справы — гэта вельмі проста! Дарагія нашы студэнты! Дні донараў крыві ў БДУ планаваліся прайсці 14—15 мая 2020 года.
У сувязі з прынятымі эпідэміялагічнымі мерамі паведамляем:
РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій прапануе стаць донарам крыві ўжо сёння. Для гэтага вам можна зарэгістравацца ў форме для анлайн запісу: http://blood.by/cghlkdsfglksdhlgkhduhglkzsdghkszhdghzd
Служба крыві заўсёды выконвае санітарныя патрабаванні і для вас няма ніякага рызыкі.
Пры сабе неабходна мець пашпарт і ваенны білет або прыпісное пасведчанне з ваенкамата, даведку аб навучанні на дзённым аддзяленні з дэканату, выпіскі аб стане здароўя з паліклінікі (можна заказваць у электроннай форме ў паліклініках па месцы рэгістрацыі або абслугоўвання). Для студэнтаў, якія абслугоўваюцца 33 студэнцкай паліклінікай — прадастаўленне выпіскі не патрабуецца.
Донарам выплачваецца кампенсацыя 107.94 руб., прадастаўляецца сняданак на суму 4.80 руб. Таксама прадугледжана дадатковая кампенсацыя студэнтам дзённай формы навучання (пры прад'яўленні даведкі аб навучанні) — 23.99 руб.
Нельга наведваць станцыі пералівання крыві, калі ў вас высокая тэмпература, а таксама калі вы вярнуліся з-за мяжы менш за месяц таму.
