Віктарына! Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў ФМА БДУ 24 красавіка з 11. 30 да 12.00 праводзіць ON-LINE віктарыну.
Калі ты студэнт першага курсу спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны» і «Лінгвакраіназнаўства», правер свае веды Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
ON-LINE віктарына арганізуецца на платформе MOODLE у рамках курса "Do You Know the UK?" старэйшымі выкладчыкамі кафедры Зудавай С. А. і Ладзік Н. А.
Віктарына ўключае 50 пытанняў, звязаных з рознымі абласцямі жыцця Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (геаграфія, гісторыя, палітыка, літаратура, музыка, мастацтва, кінематограф, спорт, дасягненні, навука і інш.).
Пераможца будзе вызначацца па двух крытэрыях: найбольшая колькасць правільных адказаў за найменшую колькасць часу.
Запрашаем усіх жадаючых!
Жадаем усім перамогі і новых творчых здзяйсненняў!