15 красавіка 2020 г. адбылася нарада Нацыянальных каардынатараў Праграмы «Балтыйскі ўніверсітэт» ў фармаце ZOOM-канферэнцыі. Нацыянальныя каардынатары з 12 краін Балтыйскага рэгіёну абмеркавалі пытанні інфармавання і арганізацыі эфектыўнай камунікацыі паміж універсітэтамі, актывізацыі ўдзелу студэнтаў і выкладчыкаў з універсітэтаў-членаў у навуковых канферэнцыях і праектах, якія арганізуюцца сеткай.
Штогод студэнты і выкладчыкі БДУ прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных конкурсах, канферэнцыях, грантах BUP. А з 2018 года факультэт міжнародных адносін БДУ прыняў Нацыянальны цэнтр Праграмы «Балтыйскі ўніверсітэт», каардынуючы 7 беларускіх універсітэтаў-членаў.
Праграма ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы – умацаваць лакальныя і міжнародныя адукацыйныя супольнасці, распрацаваць адукацыйныя модулі, стварыць платформы для камунікацыі паміж членамі сеткі пры дапамозе арганізацыі міжнародных навуковых мерапрыемстваў для студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў.
BUP – гэта сетка з 87 універсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора. Сетка каардынуецца Каардынацыйным сакратарыятам Праграмы «Балтыйскі ўніверсітэт» у Упсальскім ўніверсітэце, Швецыя. У BUP асноўная ўвага надаецца пытанням устойлівага развіцця, эканомікі і ахове навакольнага асяроддзя ў рэгіёне Балтыйскага мора.
Анонсы будучых міжнародных і нацыянальных мерапрыемстваў сеткі БУП можна убычыць у Telegram канале "BUPBelarus" (https://t.me/bupbelarus).
{gallery}2020/2020_04_15{/gallery}