Select your language

Паважаныя студэнты, маладыя выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі! Запрашаем вас прыняць удзел у анлайн-прэзентацыі Конкурсу маладых міжнароднікаў СНД імя А.А. Грамыка, арганізаванай для факультэта міжнародных адносін БДУ. Мерапрыемства адбудзецца 10 красавіка ў 15:00.

Конкурс прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і стварэння ААН. Афіцыйны сайт конкурсу: konkurs-gromyko.org.

Пераможцы будуць апублікаваныя ў вядучых навуковых часопісах, якія ўваходзяць у пералік ВАК і Scopus, і ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі (ноўтбук, планшэт ці смартфон).

Пераможцы і фіналісты Конкурсу, якія прадстаўляюць факультэт міжнародных адносін БДУ, раскажуць пра магчымасці і перспектывы для будучых фіналістаў, а таксама аб набытым вопыце ў рамках удзелу ў Форуме фіналістаў конкурсу ў Маскве і прэзідэнцкім Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу.

Таксама вы зможаце даведацца аб праектах, у якіх удзельнічаюць фіналісты конкурсу 2018-2019 гг. і задаць пытанні арганізатарам.

Для таго, каб патрапіць на анлайн-канферэнцыю, вам трэба перайсці па спасылцы: https://us02web.zoom.us/j/643314819.  Калі ў вас прыкладанне не запампавана, то яго неабходна спампаваць: https://zoom.us/signup. Пасля гэтага вы зможаце далучыцца да канферэнцыі.

Чакаем усіх зацікаўленых студэнтаў, маладых выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў!