Select your language

Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ФМА БДУ працягваюць дамагацца значных поспехаў у конкурсах па міжнародным праве.

Каманда факультэта прыняла ўдзел у конкурсе па міжнародным гуманітарным праве ім. Жана Піктэ – самым буйным і прэстыжным спаборніцтве па міжнародным гуманітарным праве. Конкурс адбыўся ў г. Дзенпасар, Інданезія з 7 па 14 сакавіка. Мерапрыемства праводзілася пры падтрымцы Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа. У склад каманды факультэта ўвайшлі студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ганна Зыкава, Алісія Іванова і Алёна Прыходзька. Трэнерам каманды выступіла Вольга Арэфьева – старшы выкладчык кафедры міжнароднага права.

Упершыню ў гісторыі беларускіх каманд студэнткі выйшлі ў паўфінал спаборніцтва! Ганна Зыкава і Алісія Іванова, якія прадстаўлялі каманду ФМА ў вочным этапе спаборніцтва, пакінулі ззаду больш за 30 каманд, запрошаных на конкурс па выніках пісьмовага адбору.

Конкурс па міжнароднаму праву ім. Жана Піктэ праходзіць ва ўнікальным фармаце, які дае студэнтам магчымасць паказаць свае веды па міжнародным гуманітарным праве ў ходзе сімуляцый і ролевых гульняў.

У гэтым годзе студэнткі прымерылі на сябе ролі юрыдычных дарадцаў узброеных сіл дзяржавы, а таксама міністэрствы замежных спраў, прадстаўнікоў няўрадавай арганізацыі "Урачы без межаў" і "Міжнароднае бюро міру", дэлегатаў Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і шматпрофільнай комплекснай місіі ААН па стабілізацыі.

На раўндах студэнткам было неабходна вырашыць комплексныя задачы, якія ўзнікаюць у ходзе ўзброенага канфлікту: пераканаць няўрадавую ўзброеную групоўку выконваць міжнароднае гуманітарнае права, падрыхтаваць справаздачу аб парушэннях у дачыненні да грамадзянскіх асоб і прадставіць яго начальніку, дамовіцца аб заключэнні пагаднення аб спыненні агню, прадставіць сваю пазіцыю на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН і інш.

Каманда выказвае шчырую падзяку арганізацыйнаму Камітэту конкурсу ім. Жана Піктэ, часоваму паверанаму ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Паўлу Мацукевічу

{gallery}2020/2020_03_14{/gallery}