Select your language

Рашэннем Савета ААН па правах чалавека ад 13 сакавiка 2020 г. прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права доктар юрыдычных навук, прафесар Доўгань Алена Фёдараўна прызначаная Спецыяльным дакладчыкам ААН па негатыўнаму ўплыву аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека.

https://www.ohchr.org/EN/Issues/UCM/Pages/SRCoerciveMeasures.aspx

Спецыяльныя працэдуры Савета ААН па правах чалавека - гэта незалежныя эксперты ў галіне правоў чалавека па канкрэтных пытаннях у галіне правоў чалавека ці па сітуацыях з правамі чалавека ў пэўных краінах. Сістэма Спецыяльных працэдур з'яўляецца цэнтральным элементам механізму ААН па правах чалавека і ахоплівае ўсе правы чалавека: грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя.

Спецыяльныя дакладчыкі прызначаюцца Саветам па правах чалавека і дзейнічаюць у сваей асабістай якасці. У цяперашні час Саветам ААН па правах чалавека створана 44 тэматычных і 12 краінавых мандатаў.

Мандат Спецыяльнага дакладчыка па негатыўнаму ўплыву аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека створаны на падставе рэзалюцыі Рады па правах чалавека 27/21 і Corr.1 ад 26.09.2014 г