У БДУ падведзены вынікі конкурсу «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ» за 2019 год.
Прадстаўнікі нашага факультэта сталі пераможцамі ў дзвюх намінацыях.
У намінацыі «Уклад СНДЛ у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі» пераможцам стала дацэнт кафедры міжнародных адносін Алена Дземідовіч, якая ўзначальвае СНДЛ «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах".
У катэгорыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» адной з лепшых стала старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму, кіраўнік СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» Наталля Барысенка-Кляпач.
Віншуем! Жадаем новых дасягненняў і творчых перамог!