27 сакавіка адбылася анлайн-сустрэча ўдзельнікаў клуба навуковых дыскусій кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў з паспяховым бізнэсмэнам, дырэктарам кампаніі Sensory Technologies Канстанцінам Анатольевічам Сухоцкім. Канстанцін Анатольевіч паспяхова выкладаў прафесійную англійскую мову на ФМА, прайшоў стажыроўку ў Вялікабрытаніі ў галіне сучасных IT тэхналогій, мае досвед супрацоўніцтва з кампаніямі шэрагу замежных краін. Студэнты 4 курса, магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", а таксама магістранты спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах» разам са сваім выкладчыкам Дубінка Святланай Аляксееўнай, загадчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў мелі унікальную магчымасць даведацца пра сучасныя магчымасці пабудовы кар'еры як у Рэспубліцы Беларусь , так і за мяжой. Студэнты і магістранты Паліна Вягера, Вікторыя Зайцава, Аляксандра Вільчыцкая, Ганна Лівянт, Ульяна Лазарчык, Ганна Дуброўская, Анастасія Юр'ева, Надзея Драгуленка разам з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы ініцыявалі ажыўленую дыскусію. Студэнты змаглі ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з Канстанцінам Сухоцкім, атрымаць інфармацыю аб яго асабістым вопыце, задаць яму свае пытанні, абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі ў свеце бізнэсу.
Прадметам абмеркавання сталі наступныя пытанні:
- праблемы кар'ернага росту ў сучасных умовах;
- правілы напісання прафесійнага рэзюмэ і паспяховага праходжання сумоўя;
- адрозненні працаўладкавання ў Беларусі і за мяжой;
- асаблівасці пабудовы кар'еры ў буйных і невялікіх кампаніях;
- цяжкасці міжкультурнай камунікацыі ў міжнародных карпарацыях.
Дадзены фармат анлайн-зносін быў зручны для ўсіх удзельнікаў сустрэчы, а тэматыка закранутых пытанняў была вельмі карысная студэнтам-выпускнікам. Акрамя таго, гутарка вялася на англійскай мове, што дазволіла студэнтам дадаткова папрактыкаваць свае навыкі дзелавой англійскай мовы.
Такім чынам, студэнты атрымалі унікальны вопыт, які несумненна спатрэбіцца ім у будучыні для пабудовы ўласнай прафесійнай кар'еры.
Ульяна Лазарчык, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
{gallery}2020/2020_03_27{/gallery}