Select your language

На факультэце міжнародных адносін БДУ студэнты і выкладчыкі актыўна асвойваюць метады аддаленай працы. Дадзенае рашэнне было прынята ў сувязі з прафілактыкай каронавіруснай інфекцыі.

Студэнты, знаходзячыся хто ў хатніх умовах, хто ва ўстановах аховы здароўя, выконваюць заданні ў розных формах. Так, актыўна практыкуюцца заняткі праз адукацыйны партал БДУ MOODLE. Выкладчыкі загружаюць курсы лекцый, тэсты і практычныя заданні на дадзены рэсурс і студэнты ў пэўныя тэрміны іх выконваюць.

Таксама выкладчыкі распаўсюджваюць заданні праз старастаў і электронныя пошты груп, загружаюць лекцыі на YouTube, праводзяць стрымы і анлайн-канферэнцыі або ствараюць асобныя чаты для зносін са студэнтамі ў мэссанджар. Працы як ніколі шмат, і заўсёды ёсць чым заняцца. Ідзе падрыхтоўка да абароны курсавых работ і выступленні на будучай студэнцкай канферэнцыі. Таму сумаваць відавочна не прыходзіцца!

Кундэр Андрэй, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"