Select your language

20 сакавіка 2020 г. у жыцці студэнтаў-мытнікаў 13 групы 1 курса адбылася доўгачаканая падзея. Маладыя хлопцы і дзяўчаты апранулі свой першы мытны мундзір. З гэтага часу яны сталі яшчэ бліжэй да сваёй мары – служыць Беларусі на яе межах, а элегантная шэра-сіняя мытная форма несумненна дапаможа ім максімальна сканцэнтравацца на гэтым шляху да любімай прафесіі.

На фота: Кірыл Даронін – стараста 13 групы 1 курса, выпускнік Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча 2019 г.