У 2020 г. адбудзецца Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя А.А.Грамыка, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і стварэння ААН, пад статутам якой стаіць подпіс выбітнага савецкага дыпламата, ураджэнца Гомельшчыны Андрэя Андрэевіча Грамыкі.
Арганізатары конкурсу – Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А.А.Грамыка, Інстытут Еўропы РАН, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, МГІМО. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Конкурс дае студэнтам, маладым навукоўцам і выкладчыкам да 35 гадоў магчымасці апублікаваць свае навуковыя працы ў вядучых навуковых выданнях (уключаючы ВАК і Scopus), павысіць прафесійную кваліфікацыю і выйграць каштоўныя прызы. Конкурс адкрыты для прадстаўнікоў розных спецыяльнасцяў – гісторыкаў, эканамістаў, палітолагаў, юрыстаў, сацыёлагаў, філосафаў.
Падача заяўкі – да 11 мая 2020 г.