З гэтага панядзелка факультэт міжнародных адносін паспяхова пачаў практыку правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў у дыстанцыйным фармаце. Выкладчыкі і студэнты праявілі велізарны энтузіязм і адкрытасць да новых форм навучання, вынікам якіх стала правядзенне заняткаў праз адукацыйны партал Moodle, такія тэлекамунікацыйныя інструменты як «Skype» і «Discord», і нават сацыяльная сетка Facebook і прамыя эфіры ў Instagram. Дадзеныя крокі дапамагаюць не толькі выкарыстоўваць такія традыцыйныя формы дыстанцыйнага навучання, як рэфераты і эсэ, але і прадстаўленне сваіх групавых праектаў, бізнес-планаў, абарону кейсаў, іх абмеркаванне і аналіз.
Дадзены падыход не толькі дазваляе студэнтам у любым кутку Беларусі не адрывацца ад вучобы, але і разнастаіць навучальны працэс, зрабіўшы яго больш цікавым і сучасным. І нават студэнты, якія ў мэтах пазбягання распаўсюджвання віруса і лячэння знаходзяцца ў шпіталях, таксама прымаюць актыўны ўдзел у адукацыйным працэсе.
Уладзіслаў Бейнар, студэнт 3 курса, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"