Кожная вясна пачынаецца з самага далікатнага, жаноцкага і вытанчанага свята – 8 Сакавіка! Традыцыйна ўдзельнікі конкурсу «Містэр ФМА» радуюць прадстаўніц прыгожага полу спецыяльна падрыхтаванымі падарункамі, конкурсамі і ўласным выпечывам!
Гэты год не стаў выключэннем: шэсць па-сапраўднаму харызматычных маладых людзей асляплялі ўласнымі ўсмешкамі, дарылі цюльпаны і ў чарговы раз нагадвалі кожнай дзяўчыне аб тым, што сёння яе свята!
У сваю чаргу каманда Студэнцкага Саюза таксама спяшаецца павіншаваць мілых дам нашага любімага факультэта з іх святам! Няхай вашы вочы не перастаюць ззяць ад радасці, кожны дзень прыносіць толькі задавальненне і асалоду, а кветкі дораць не толькі падчас свята!
