Select your language

09.03.2020 г. студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (група нямецкай мовы) наведалі музей гісторыі БДУ. Аб дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў БДУ ў перыяд з 1919 па 1945 гады, аб подзвігу студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказалі Дар'я Ігараўна Прыгодзіч, супрацоўнік і экскурсавод музея, і Эма Леанідаўна Маліноўская, дырэктар музея гісторыі БДУ. Таксама супрацоўнікі музея падзяліліся вопытам правядзення ўласных гістарычных пошукаў: аналіз гістарычных дакументаў і пошук відавочцаў, якія ярка сведчаць, што ў гісторыі БДУ, як у люстэрку, адбіліся ўсе найважнейшыя трагічныя і гераічныя этапы развіцця Рэспублікі Беларусь у XX стагоддзі.

А. В. Васільева, дацэнт кафедры германскіх моў 

{gallery}2020/2020_03_09{/gallery}