5 сакавіка 2020 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 50-годдзя ўступлення ў сілу Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, куды былі запрошаны студэнты факультэта міжнародных адносін. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, акрэдытаваны ў краіне дыпламатычны корпус, прадстаўнікі профільных дзяржаўных органаў, парламента і экспертнай супольнасці. У пачатку ўрачыстага мерапрыемства беларускі бок ўзгадаў, як амаль 24 гады таму, 27 лістапада 1996 года, з пад'язных шляхоў чыгуначнай станцыі Яцукі ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці быў адпраўлены ў Расію апошні эшалон з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі РС-12М «Топаль». Пасля гэтага Беларусь стала бяз'ядзернай дзяржавай. У ходзе наступных выступленняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў – пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН раздзялілі меркаванне аб тым, што ДНЯЗ застаецца краевугольным каменем глабальнага рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання і важнай асновай для дасягнення шматбаковага ядзернага раззбраення. Затым перад прысутнымі выступіў прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ Аляксандр Байчароў, які падзяліўся ўспамінамі аб працы беларускага знешнепалітычнага ведамства ў першай палове 90-х гадоў XX стагоддзя па длучэнні нашай краіны да працэсаў ядзернага раззбраення і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі.
Аляксандр Гурыновіч, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
