Select your language

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае стратэгічны характар, ахопліваючы палітычную, эканамічную, гуманітарную, медыцынскую, ваенную сферы. Прыкладамі могуць служыць факты таго, што 2018 г. быў абвешчаны «Беларуска-кітайскім годам турызму», 2019 г. – "Годам адукацыі Беларусі ў Кітаі». Дзве краіны імкнуцца развіваць супрацоўніцтва і адкрываць для гэтага новыя сферы.

З мэтай аналізу стану і перспектыў супрацоўніцтва 4 сакавіка 2020 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся экспертны круглы стол "Новыя выклікі ў супрацоўніцтве Беларусі і Кітая». Прадметам абмеркавання на круглым стале сталі наступныя пытанні:

  • беларускага-кітайскае палітычнае супрацоўніцтва і яго перспектывы;
  • уплыў распаўсюджвання інфекцыі COVID-2019 на кітайскую і сусветную эканоміку, беларуска-кітайскія эканамічныя адносіны;
  • беларуска-кітайскае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва;
  • гуманітарныя, адукацыйныя, навуковыя і культурныя беларуска-кітайскія сувязі.

Удзельнікамі сталі эксперты навучальных і навуковых устаноў, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання.

Матэрыялы "круглага стала" ў бліжэйшы час можна будзе знайсці на нашым сайце.

{gallery}2020/2020_03_04{/gallery}