Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ФМА БДУ – зноў у ліку лепшых на конкурсах па міжнароднаму праву!
Каманда факультэта прыняла ўдзел у рэгіянальным раўндзе конкурсу па правах чалавека European Human Rights Moot Court Competition, арганізаваным Еўрапейскай асацыяцыяй студэнтаў-юрыстаў (ELSA) у Вярхоўным судзе Літвы (Вільнюс) з 28 лютага па 2 сакавіка. У конкурсе бяруць удзел каля 60 каманд з усяго свету і толькі 18 каманд маюць права ўдзельнічаць у фінальным раундзе ў Страсбургу.
У склад каманды, якая прадстаўляла БДУ і Беларусь, увайшлі студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Анастасія Дзюбанава, Аліна Кушнярова, Анастасія Русак і Кацярына Шышова. Трэнерам каманды выступіла Ганна Таляронак – старшы выкладчык кафедры міжнароднага права.
Па выніках спаборніцтваў студэнткі сталі адной з 18 каманд, якія атрымалі магчымасць выступіць у фінальным раўндзе конкурсу, што пройдзе з 5 па 9 красавіка ў Палацы Еўропы і Еўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбургу (Францыя).
European Human Rights Moot Court Competition з'яўляецца унікальным у сваім родзе спаборніцтвам па міжнароднаму праву на аснове Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, фінал якога праходзіць у будынку Еўрапейскага суда па правах чалавека. Студэнтам неабходна падрыхтаваць пісьмовыя пазіцыі, а затым вусна прадставіць іх перад дзеючымі суддзямі Еўрапейскага суда па правах чалавека. Тэмай спаборніцтва ў гэтым годзе сталі пытанні правоў чалавека ва ўмовах узброенага канфлікту і экстратэрытарыяльнага прымянення канвенцыі.
![]() |
![]() |