У рамках праекта «Форум маладых лідэраў YLF ФМА БДУ» на мінулых выходных (29.02, 01.03) праводзіўся двухдзённы адукацыйны трэнінг "Каманда. Эфектыўнае ўзаемадзеянне і рэалізацыя патэнцыялу". У праграме трэнінгу па камандаўтварэнні і фарміраванні ведаў і навыкаў праектнага менеджменту прынялі ўдзел 19 студэнтаў і аспірантаў нашага факультэта.
Мэтай праграмы было сфармаваць навыкі каманднага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў, паказаць механізмы эфектыўнасці працы ў камандзе, стварыць умовы для ўсвядомленага ўспрымання працэсаў, якія адбываюцца ўнутры каманды, і пазнаёміцца з інструментамі кіравання гэтымі працэсамі. Асаблівая ўвага пры гэтым была ўдзелена асновам эфектыўнай камунікацыі і практычнай адпрацоўцы атрыманых ведаў, з улікам прамежкавых разбораў і аналізу выкананых практычных заданняў, якія мадэлююць сітуацыі з практыкі.
Пасля прапрацоўкі і асэнсавання праблемных аспектаў каманднага ўзаемадзеяння фокус праграмы быў перанесены на планаванне тых мерапрыемстваў форуму маладых лідэраў, правядзенне якіх стаіць на парадку ў гэтым навучальным семестры.
На этапе генеравання ідэй удзельнікі вучыліся весці абмеркаванне не блакуючы адзін аднаго. Адной з асвоеных тэхнік, якія дазваляюць дзейнічаць камандзе ў такім ключы, выступіў метад «Уолта Дыснея». Па дадзенай методыцы абмеркаванні адбываюцца праз алгарытм асобных фаз: «летуценніка», «крытыка» і «рэалізатара-практыка». Тады як першыя дзве фазы дапамагаюць пазначыць круг патэнцыйных магчымасцяў і праблем, трэцяя фаза служыць для пакрокавай канкрэтызацыі праекта і стварэння «дарожнай карты» з улікам разумення ідэйнай і прагматычнай інфраструктуры праекта праз прызму адказаў на пытанні: хто, што, навошта, якім чынам і з дапамогай чаго? Адказваючы на гэтыя пытанні ўдзельнікі трэнінгу выйшлі на паняцці «місіі»/«бачання», «прадукту», «алгарытму дзеянняў», «рэсурсаў», роўна як і на праблематыку аспектаў жыццяздольнасці каманды. У заключэнні дадзенага блока праграмы быў задакументаваны план дзеянняў па ажыццяўленню праекта з фіксацыяй размеркаваных роляў і каляндарнага графіка дзеянняў.
Праграма трэнінгу распрацавана прафесійным трэнер-інструктарам, кіраўніком «Цэнтра Бізнес рыторыкі» Васілём Камісаравым, які ўжо не раз быў задзейнічаны для правядзення метадычных семінараў у рамках дадзенага лідэрскага праекта.
Праект «Форум маладых лідэраў YLF ФМА БДУ» праводзіцца з 2018 года ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва нашага факультэта з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта. Рэгіянальнае прадстаўніцтва Фонду ва Украіне і Беларусі ўзяло на сябе арганізацыйныя і фінансавыя пытанні правядзення дадзенага мерапрыемства.
Каардынатар праекта — С. В. Палічэнкаў, старшы выкладчык кафедры германскіх моў
{gallery}2020/2020_03_01{/gallery}