Select your language

9 — 11 сакавіка 2020 г. на юрыдычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ адбудзецца першы Мінскі Прэ-Мут — падрыхтоўчы этап конкурсу па міжнародным камерцыйным арбітражы ім. Уільяма К. Віса. У мерапрыемстве прымуць удзел каманды з Беларусі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Конкурс па міжнародным камерцыйным арбітражы ім. Уільяма С. Віса (Willem C. Vis International Commercial Arbitration Moot) — найбольш вядомы ў свеце конкурс у галіне міжнароднага прыватнага права і камерцыйнага арбітражу — штогод праводзіцца ў Вене. У ходзе спаборніцтваў мадэлюецца разгляд у арбітражы спрэчкі бакоў міжнароднага дагавора куплі-продажу тавараў.

Праграма Прэ-Мута

9 сакавіка

14:30—18: 30 Канферэнцыя па пытаннях, якiя разглядаюцца ў рамках навучальнай справы:

  • Аднабаковыя арбітражныя пагадненні
  • Адвод экспертаў
  • Патрабаванні да якасці тавару ў адпаведнасці з арт. 35 Венскай канвенцыі па міжнароднай куплі-продажы тавараў
  • Замена тавару ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі па міжнароднай куплі-продажы тавараў

Месца правядзення — юрыдычны факультэт БДУ, аўд. 407 


10 сакавіка

8:30—18:30 Пастановачныя слуханні

Графік: 8:30-10:30, 11:00-13:00, 14:00-16:00, 16:30-18:30.

Месца правядзення — юрыдычны факультэт БДУ 


10 сакавіка

8:30—16:00 Пастановачныя слуханні

Графік: 8:30-10:30, 11:00-13:00, 14:00-16:00, 16:30-18:30.

Месца правядзення — факультэт міжнародных адносін БДУ

16:30—18:30 Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў

Месца правядзення - факультэт міжнародных адносін БДУ, аўд. 1201


Усе мерапрыемствы Прэ-Мута праходзяць на англійскай мове.

Мінскі Прэ-Мут арганізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, Цэнтрам вырашэння бізнес-канфлікта «МОСТ» і праектам Young Alternative Dispute Resolution Belarus.