Рэспубліканскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства: універсітэцкі адбор пройдзе ў БДУ!
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі БДУ правядзе ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу прыгажосці, дзе самыя лепшыя прадстаўніцы студэнцтва вядучай ВНУ краіны будуць змагацца за званне "Каралева студэнцтва БДУ 2020". Вас чакае феерычнае шоу, якое стане сапраўдным святам Вясны, Прыгажосці і Пяшчоты.
Конкурс адбудзецца 4 сакавіка 2020 г., і напярэдадні Міжнароднага жаночага дня вы даведаецеся імя Каралевы гэтай выдатнай пары года. Будзе каларытна, не прапусціце!
Квіткі для ўсіх жадаючых убачыць грандыёзны фінал конкурсу «Каралева студэнцтва БДУ 2020» ужо даступныя на сайце Ticketpro
Паспяшайся набыць свой асабісты квіток на фінал самага маштабнага і чароўнага конкурсу гэтай вясны. Кошт: 2.50 руб.
