12 сакавіка 2020 года адбудзецца фінал Фестывалю Эстрады БДУ.
У адборачных турах Фестывалю прыняло ўдзел каля 100 чалавек, а ў фінале будуць спаборнічаць 28 студэнтаў з 13 факультэтаў (інстытутаў) у намінацыях «Выканаўца», «Аўтар-выканаўца» і «Канферанс». Усе выканаўцы выступяць у суправаджэнні музычнага гурта «Радыёхваля» (Лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра»).
Пераможца Фестывалю ў намінацыі «Выканаўца» атрымае права прадстаўляць універсітэт на міжнародным песенным конкурсе «Youthvision 2020», які пройдзе ў Баку (Азербайджанская Рэспубліка).
Пераможца Фестывалю ў намінацыі «Аўтар-выканаўца» атрымлівае сертыфікат на запіс і звядзенне адной са сваіх аўтарскіх песень на студыі гуказапісу.
Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Канферанс» атрымлівае права стаць удзельнікам праекту «Курсы вядучых БДУ - 2020», а таксама весці канцэртны блок шоу-праграмы для першакурснікаў «Віват, студэнт БДУ 2020!» у Палацы спорту.
Па выніках двух адборачных тураў у фінале Фестывалю Эстрады БДУ прымуць удзел студэнты нашага факультэта Гарабец Данііл Аляксандравіч (2 курс, МП) і Суцько Аляксей Сяргеевіч (2 курс,СЭ).
Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта наведаць дадзенае мерапрыемства і падтрымаць нашых удзельнікаў.
12.03.2020 (актавая зала ліцэя БДУ (вул.Ульянаўская, 8), пачатак — 18.00, уваход па запрашальных білетах.
Запрашальныя білеты і дадатковая інфармацыя: упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, каб.211, тэл. / Факс 2095469.
