Select your language

З 24 студзеня па 2 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках прайшоў чэмпіянат Беларусі сярод мужчын і жанчын па рускіх шашках. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Яна Якубовіч, міжнародны гросмайстар па шашках, з магчымых 22 балаў набрала 18 і ўпэўнена заняла першае месца.

Віншуем і жадаем далейшых перамог!