25 лютага 2020 года на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшло чарговае пасяджэнне Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі. У рамках пасяджэння адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага таварыства чырвонага крыжа Ганнай Сідарэнка, спецыялістам па міжнароднаму супрацоўніцтву, Ксеніяй Вясельскай, спецыялістам па распаўсюджванню ведаў аб міжнародным гуманітарным праве і чырвоным крыжы, а таксама практыкантамі БТЧК Яўгенам Аземка і Вікторыяй Жураўскай. Тэмай інфармацыйнай сесіі было валанцёрства ў БТЧК.
У рамках сустрэчы падымаліся такія тэмы, як місія, структура і прынцыпы БТЧК, перавагі валанцёрства ў дадзенай арганізацыі і магчымасці, якія яно можа даць. У студэнтаў таксама выдалася магчымасць абмеркаваць практычныя кейсы, з якімі могуць сутыкнуцца валанцёры БТЧК, дзякуючы якім яны даведаліся, як патрэбва сябе весці ў складаных сітуацыях.
Прадстаўнікі БТЧК распавялі пра тое, як можна стаць валанцёрам арганізацыі, а студэнты ў сваю чаргу выказалі намер стаць часткай валанцёрскіх праграм.

