Select your language

26 лютага 2020 года на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася лекцыя загадчыка кафедры агульнай і інфармацыйнай крыміналістыкі прафесара Дзірка Лабуддзе (Універсітэт Мітведзе, Германія), які распавёў пра сучасныя метады выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і крыміналагічнай экспертызы пры расследаванні злачынстваў, прывёў прыклады і растлумачыў практычныя сітуацыі выкарыстання фэйкавых фота, відэа і іншых матэрыялаў у інтэрнэце. На канкрэтных прыкладах былі паказаны прыкметы фэйкавых фатаздымкаў і відэа-запісаў. Прафесар Д. Лабуддзе азнаёміў слухачоў з сучаснымі распрацоўкамі па стварэнні электронных мадэляў фігуры і шкілета чалавека з мэтай ідэнтыфікацыі па відэа, у выпадку адсутнасці магчымасці ідэнтыфікацыі па твары альбо іншым чынам. Названыя метады могуць і ўжо пачалі выкарыстоўвацца пры расследаванні злачынстваў, у тым ліку і злачынстваў у рамках барацьбы з міжнародным тэрарызмам.