Select your language

25 сакавіка 2020 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі мытнай справы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі».

Тэрмін падачы артыкулаў і заявак – 15 сакавіка 2020 г.

Навуковыя напрамкі канферэнцыі:

  1. Актуальныя праблемы мытнага рэгулявання.
  2. Актуальныя праблемы забеспячэння эканамічнай бяспекі і абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Чакаецца ўдзел прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў вядучых ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, спецыялістаў у галіне міжнародных эканамічных адносін, эканамічнай бяспекі, мытнага рэгулявання, інтэлектуальнай уласнасці, мытных паслуг, лагістычных паслуг.

Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20.

Арганізатар – кафедра мытнай справы ФМА БДУ.

Кантактныя асобы:

  • секцыя 1 – старшы выкладчык Ястраб Таццяна Анатольеўна (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. +375 29-269-01-99);
  • секцыя 2 – дацэнт Тарарышкін Любоў Іванаўна (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., +375 29 358-83-75).

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ