25 сакавіка 2020 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі мытнай справы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі».
Тэрмін падачы артыкулаў і заявак – 15 сакавіка 2020 г.
Навуковыя напрамкі канферэнцыі:
- Актуальныя праблемы мытнага рэгулявання.
- Актуальныя праблемы забеспячэння эканамічнай бяспекі і абароны інтэлектуальнай уласнасці.
Чакаецца ўдзел прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў вядучых ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, спецыялістаў у галіне міжнародных эканамічных адносін, эканамічнай бяспекі, мытнага рэгулявання, інтэлектуальнай уласнасці, мытных паслуг, лагістычных паслуг.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20.
Арганізатар – кафедра мытнай справы ФМА БДУ.
Кантактныя асобы:
- секцыя 1 – старшы выкладчык Ястраб Таццяна Анатольеўна (e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. , тэл. +375 29-269-01-99); - секцыя 2 – дацэнт Тарарышкін Любоў Іванаўна (
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. , +375 29 358-83-75).