З 15 па 21 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках прайшоў моладзевы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шашках-64.
Студэнтка першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Яна Якубовіч заняла 1 месца ў класічнай праграме, а таксама яе можна павіншаваць з 1 месцам у маланкавай праграме.
