Кафедра германскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае студэнтаў ВНУ, якія вывучаюць шведскую мову як замежную, прыняць удзел у III міжвузаўскай алімпіядзе па шведскай мове.
Алімпіядныя заданні ўключаюць лексіка-граматычны тэст, працу з тэкстам, аўдзіраванне, падрыхтаванае і спантаннае вуснае выказванне. Узровень не ніжэй B1.
Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна да 10 сакавіка зарэгістравацца па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfF7bquz818FYSbXeF-fuxGTfw38wNRywGLYsAOf5LUPuIeog/viewform?usp=pp_url
Дата правядзення алімпіяды: 25 сакавіка 2020 года, пачатак у 10.00.
Месца правядзення алімпіяды: факультэт міжнародных адносін БДУ.
Каардынатары: Марыя Сакавец, e-mail: