Select your language

25 лютага студэнты спецыяльнасцяў "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" і "Мытная справа" прысутнічалі на сустрэчы са старшынёй грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя былых вязняў германскіх канцлагераў і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціўлення ў гады Вялікай Айчыннай вайны" Барысавай Аляксандрай Васільеўнай. На сустрэчы Аляксандра Васільеўна падзялілася сваімі страшнымі дзіцячымі ўспамінамі аб знаходжанні ў жахлівых нямецкіх лагерах смерці, адным з якіх стаў Асвенцым. У ходзе сустрэчы быў зняты адзін з эпізодаў дакументальнага фільма, які яшчэ не адно дзесяцігоддзе будзе нагадваць усяму чалавецтву аб тых страшных часах, якія выпалі на долю савецкага народа ў гады вайны.

Чалавек не падобны на матылька, які весела лётае на сонцы і не ведае, што было ўчора і што будзе заўтра. У лёсах людзей сплятаюцца ў адно цэлае мінулае, сучаснасць і будучыня. Такія сустрэчы фармуюць суцэльную карцінку аб нашым мінулым і дапамагаюць пазбегнуць непапраўных памылак у будучыні.

Кацярына Данькова, Наталля Каршакова, студэнткі 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент"

{gallery}2020/2020_02_25{/gallery}